У хрысціянскім мастацтве фрэска стала ўлюбёным спосабам ўпрыгажэння сцен каменнага храма. Дзякуючы сваёй даўгавечнасці, праверанай часам, непаўторнай аксамітнай паверхні і шляхетнасці колераў натуральных пігментаў да гэтай тэхнікі звярталіся мастакі розных эпох.
У Еўропе ў эпоху Адраджэння валоданне мастацтвам сценапісу стала адной з найважнейшых мераў майстэрства мастака. Менавіта тады ў Італіі фрэскавы жывапіс дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця.
Сёння, у эпоху, перанасычаную візуальнай інфармацыяй, роспіс сцен храма набывае асаблівае значэнне. Традыцыйная тэхніка ў спалучэнні з сучасным мысленнем дазваляюць стварыць запамінальную эмацыйную атмасферу. Мы перакананыя, што высокамастацкія фрэскі спрыяюць духоўнаму і культурнаму ўзрастанню чалавека.
Кёндз Вячаслаў Барок